googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Кніжны скарб – ужо багацце

Поиск по этому блогу

суббота, 22 октября 2016 г.

Кніжны скарб – ужо багацце



З нагоды выхаду першага тома
твора
ў Яўгеніі Янішчыц




Ад болю сэрца зашчымела,
Слязінка капнула з вачэй.
О, час імклівы, ачумелы –
Бяжыць шпарчэй, усё шпарчэй.

Том першы – нібы дар ад Бога,
А кожны твор – як Жэнін след,
Якім пазначана дарога
Ад любай Ясельды ў Сусвет.

Такой яшчэ не клаў ніколі
Ніхто ў палескай старане,
Музей у сельскай роднай школе
Збірае творцаў, як раней.

Бо кніжны скарб – ужо багацце,
Яно ж у некалькіх тамах.
Дзе Жэнін верш гучыць у хаце,
Вышэй касы там кожны ўзмах.


Мікола ПАНАСЮК
22.10.2016 г.