googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Микола ПАНАСЮК

Поиск по этому блогу

среда, 5 октября 2016 г.

Микола ПАНАСЮК



Знаю Алексея Скакуна с того самого времени, когда в далекие 60-е годы минувшего столетия начал работать в восстановленном Ивановском районе ответственным секретарем газеты «Чырвоная звязда». А это памятный для нас обоих день, когда весной 1968 года порог нашей «районки» переступил молодой и приветливый паренек с улыбкой на лице и фотоаппаратом в руках:
− Алексей Скакун. Из Достоево я. Могу предложить для газеты свои фотоснимки…
И вот почти через полвека, в день 70-летия со дня рождения Алексея Скакуна, уже автор этих строк предложил для того же газетного издания  свои стихи о юбиляре на родном белорусском языке.

ВЕРШАВАНАЕ СЛОВА ДА ЗЕМЛЯКА

Старэйшему аграрніку Рэспублікі Беларусь,
члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксею СКАКУНУ з нагоды юбілею прысвячаецца

Зноў першы дзень вясновы ў хаце
Ды голас дзеда Васіля:
- Бадай, найлепшае багацце –
У роднай хаце немаўля.

Яго трымала павітуха,
Нібы ад Бога шчодры дар,
Вясна шаптала ёй на вуха,
Што будзе ў доме гаспадар.

Ад шчасця маці аж знямела:
“Усё ж свой родненькі сынок!”.
Сказала ціха ды нясмела,
Каб сеяў жыта ды лянок…

Назвалі хлопца Аляксеем,
Больш стала ў вёсцы Скакуноў.
Ён з бацькам спраўна жыта сеяў,
Касіў, араў ды сеяў зноў.

Хадзіў у школу, статак пасвіў,
Матулін помніў запавет,
У дзень жаданы ў свята Пасхі
За стол са свечкай клікаў дзед.

Чацвёра дзетак у Сцяпана –
Аж дзве дачкі ды два сыны…
Назваў хтось бацьку жартам панам,
Ды быў адказ: - “Мы – Скакуны”.

Абралі бацьку брыгадзірам,
Так стаў калгасным Скакуном,
Ды ніва больш яшчэ радзіла б,
Каб побач быў свой аграном.

Сказаў Алёшы бацька гэтак,
За колас поле пахваліў:
Людскім цяплом яно сагрэта
Ды сонцам над прасторам ніў.

Як птах, ляцеў аднойчы ранкам
Алёша з вёскі ў інстытут,
Пад сонцам, зорамі, маланкай
Там сніўся бацькаў родны кут.

З дыпломам будзе заатэхнік
У іх калгасе – верыў ён,
Бо з гэтай думкай неадчэпнай
Тады ўжо дбаў ён пра раён.

Сюды з дыпломам інстытута
Вяртаўся ў любы родны край:
- Знайду сваю дарогу тут я,
Чужы навошта людзям “рай”?..

Найперш дарогу да калгаса
Ён выбраў, маючы дыплом,
Яго іскрынка не пагасла,
Бо ніва веяла цяплом.

Іграў гармонік каля хаты,
Гасцей збіраючы за стол.
- “Ідзе сыночак у салдаты”, -
Казала маці ў вечар той.

Жыццё ўпрыгожыла Валюша,
Дачка суседа Ткачука:
- Турбот вясковых не баюся,
Бо я ўжо жонка “мужыка”.

Сам выбраў ён сабе мянушку –
Скакун без жартаў жыць не мог,
Хацеў злавіць за хвост жар-птушку
Пад звон працоўных перамог.

Умеў вяскоўцаў падбадзёрыць
Не толькі жартам – пахвалой!
Хоць не зрываў з нябёсаў зорак,
Ды шлях да зорак выбраў свой.

Так светлай зоркай стала Эма –
Дачушка з бацькавым крылом,
Ужо напісана паэма*
Паэтам, сябрам, земляком.

Шмат слоў удзячных ад Андрэя,
Бо сёння ў бацькі юбілей:
“Няхай ніколі не старэе,
Ды будзе чарка на стале”.

Унучкі ў дзеда – нібы кветкі,
Імчаць ім з нашым Скакуном
Да светлых мараў праз палеткі
З высокім жытам ды ільном.

Здароўя, згоды, даўгалецця
З раднёй жадаем ад душы,
Няхай ад шчасця сэрца б’ецца,
З вясной вітаюць капяжы.

Кладуцца ў рыфмы твае справы,
Бо лёс шчаслівы напаткаў,
Хай спее колас, звоняць травы
Пад шчырай песняй Лучанка*…



Алексей Скакун в молодом саду
 имени летчика-космонавта СССР Петра Климука

Фото Дениса БУСЛЁНКА


_________________________________
* Маецца на ўвазе песня кампазітара Iгара Лучанка на словы аўтара гэтых радкоў.