googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Час, падзеі, людзі

Поиск по этому блогу

вторник, 28 июня 2016 г.

Час, падзеі, людзі




Наша фотапанарама

Тут жылі мы ўсе раней,
Да слёз – прыемны успамін.
Бывае, сэрца час кране,
Ля хаты бацькавай – язмін.

  Карміла нас усіх зямля,

Бо шанавалі родны кут.

Сюды вярталіся здаля

Дзяды, бацькі, сыны на груд…



 Грудкі ляжалі між балот,

Духмяніў іх заўжды аір.

Як свята – важкі намалот,

Жыццё бурлівае – як вір.


Людзей калісь калгас яднаў,

Цяпер у роспачы зямля,

Бо ўжо з ніводнага акна

Не кіне позірк немаўля.

Да друку падрыхтаваў
Аляксандр ПАНАСЮК (фота)