googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Споведзь брата Васіля

Поиск по этому блогу

пятница, 24 июня 2016 г.

Споведзь брата Васіля




− Ты спаць, сыночак, не кладзіся,
Пакуль за вёску сонца не лягло, -
Казала маці мне ў дзяцінстве,
І тым запальвала ў душы святло.

О як баялася матуля,
Каб я, сыночак, памяць не згубіў,
Каб помніў дзеда, меў прытулак
Між люду дбайнага ды шчодрых ніў.

Як лек – матуліна парада:
Лягае сонца спаць, а потым я…
Была б, напэўна, вельмі рада
Цяпер матуля любая мая.

Бо роднай вёскі не цураўся,
Не збег у горад ад нуды.
Для ўсіх людзей я проста Вася,
Хапае мне ўсяго заўжды…

Пасеяў жыта бо ля хаты,
Матулін серп – у самы раз,
І тым шчаслівы я, багаты
Ў баку ад бойкіх дымных трас.

Казалі: маці Кацярына
Збірала ў полі васількі,
Таму й такая звычка ў сына:
З букетам кветак – я такі!
Мікола ПАНАСЮК
24 чэрвеня 2016 года


 Спасибо, мама за всё!..

  



Моя любимая газета:

она всегда поможет, если надо…


 
 

Только родная земля, как и труд на ней,
а также добрые люди исцеляют человека…




* Творчы пошук на вясковай сядзібе, вакольных лугах ды сенажацях з 13 чэрвеня 2016 года парадаваў адпаведным вынікам. У цэтры нашай увагі з братам Васілём заставалася маці Кацярына Давыдаўна, у мінулым руплівая калгасніца. Да апошняга дыхання даглядаў удзячны сын дарагога і блізкага чалавека. Памерла маці на 84 годзе жыцця на яго руках. А таму вясковая хата бацькі-франтавіка па-ранейшаму застаецца для Васіля самым утульным куточкам на зямлі, а мамін серп – дарагой рэліквіяй. З гэтай нагоды ён і пасеяў на сядзібе азімае жыта, а таксама – палявыя васількі. Фото Дениса БУСЛЁНКА