googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Умейте же беречь!..

Поиск по этому блогу

среда, 7 декабря 2016 г.

Умейте же беречь!..






В соответствии с постановлением
Совета Министров БССР
от 6 сентября 1990 года
№ 222 «Об увековечивании памяти
Е.И. Янищиц» продолжается
издание четырехтомника собрания
сочинений одной из самых
талантливых белорусских поэтесс
прошлого XX столетия.
В настоящее время
Поречская базовая школа,
где она училась,
одна из улиц в Пинске, а также
Центральная районная библиотека
носят имя Евгении Янищиц.
Ежегодно в конце ноября
здесь проходят мероприятия
по случаю ее очередного дня рождения.
Сегодня вашему вниманию
предлагаются лишь отдельные страницы
из будущего многотомника.

Ад роднага парога
вяла
ўсіх дарога…



Урачыстая вечарына з нагоды прэзентацыі першай кнігі 4-томнага выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” адбылася 25 лістапада 2016 года ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліатэцы імя паэткі, якой у гэты дзень споўнілася б 68 гадоў. Да гэтай падзеі быў прымеркаваны і выхад на сайт  “Беларусь у вершах: Палессе – край наш родны…” каляровага фотамантажа  “Дзень добры, родная сядзіба!” з вершам, прысвечаным Яўгеніі Янішчыц. Вышэй друкуецца адзін з сямі змешчаных на ім фотаздымкаў.



Гэтаму фотаздымку больш чым паўстагоддзя. На ім будучы пісьменнік-дакументаліст Мікола Панасюк (другі справа) сфатаграфаваны са сваім школьным сябрам-вучнем Галоўчыцкай васьмігадовай школы Драгічынскага раёна на беразе Дняпроўска-Бугскага канала Міхасём Рубцом. Цяпер ён, шаноўны Міхаіл Рыгоравіч, – кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Александрыя” Горацкага раёна, член Саюза фермераў Магілёўскай вобласці.



Цяперашні гаспадар бацькоўскай сядзібы – родны брат пісьменніка Васіль усім тлумачыць: “Менавіта сюды прыходзілі пісьмы ад Жэні Янішчыц. Тут можна прачытаць не толькі зборнік паэтэсы “Ясельда”, але і добра вядомую ўсім кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненай вёскі”.
На яе тытульнай старонцы захаваліся два наступныя аўтографы – Уладзіміра Калесніка і Янкі Брыля. Першы з іх – “Міколу Панасюку – таварышу па літаратурных захапленнях – з найлепшымі пачуццямі. Ул. Калеснік, г. Брэст, 16.01.1976 г”, а таксама другі – “З прыемнасцю далучаюся. Янка Брыль, 18.09.1982”.
Васіль – не толькі кнігалюб, але і выратавальнік, а таксама захавальнік многіх каштоўных кніг, якія вярнуў ад сметніка ці з агню да другога жыцця.




Больш чым праз паўстагоддзя пасля перапіскі з вучаніцай Парэцкай сярэдняй школы Яўгеніяй Янішчыц пісьменнік-дакументаліст Мікола Панасюк (крайні справа) з 1-м томам яе твораў прыехаў на III з езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся 29 лістапада 2016 года ў Мінску ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. З новым выданнем у час практычнага аншлагу пазнаёміліся вядомыя творцы Анатоль Дзенісейка і Уладзімір Ліпскі.

Святлана РУМЯНЦАВА
Фота Аляксея СКАКУНА,
а таксама з сямейнага архіва