googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Новае кніжнае выданне

Поиск по этому блогу

воскресенье, 26 февраля 2017 г.

Новае кніжнае выданне



ВIНШУЕМ!


На мінулым тыдні пабачыла свет чарговая кніга вядомай берасцейскай паэткі Надзеі Парчук “Святло няскоранай душы”. Паэтычны зборнік выдадзены ў гонар Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца, імя якога носіць адзін з праваслаўных храмаў у горадзе Брэсце. Акрамя паэмы і вершаў, прысвечаных Георгію Перамоганосцу, у зборнік увайшлі прысвячэнні свяціцелю Мікалаю Цудатворцу, Еўфрасінні Полацкай, Сафіі Слуцкай, Афанасію Брэсцкаму ды іншыя творы на духоўную тэму, а таксама – у якасці прадмовы –  філасофскія разважанні аўтара аб веры і духоўнасці.         
Выдадзена кніга прыватным выдавецтвам  “Альтернатива”. Яе тыраж − 200 экз., рэдактар – Мікола Сянкевіч.

Падрыхтавала да друку
Таццяна ДЗЕМIДОВIЧ,
старшыня Брэсцкага адзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі


***

Наша музыкальная пятиминутка
по случаю памятного события –
песня “МОЛИТВА”
Слова Я. Купалы     Музыка О. Молчан