googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: З Тышкавіч да Моталя дарога…

Поиск по этому блогу

среда, 10 февраля 2016 г.

З Тышкавіч да Моталя дарога…



г.Іванава, Анатолю Дзенісейка: пауторна



Сюды нага чужынцаў не ступала –
У край балот, за Ясельдай – ракой,
Ды з веку ў век тут вогнішчы Купалля
Запальваў сейбіт стомленай рукой.

Трымаўся люд бацькоўскага парога,
Карміў кароў тут сенакосны Груд,
Ды з Тышкавіч да Моталя дарога
Вяла з глушы ўсё той жа люд.

А хтосці ад маркоты марна ахаў,
А хтосці сцены талакою клаў –
Цяплілася жыццё пад сховай дахаў,
Вясковых хат ды зёлак-траў.

Спяшалі ў поле дружнай грамадою,
З калёсным трактарам – у створаны калгас.
Шумеў чарот, крынічнаю вадою
Тут смагу  праганялі ў летні час.

Услед ішоў у наступ экскаватар –
Знікала твань балота на вачах.
Іван Паліўка ў справе той – наватар:
Так родны кут у твані не зачах.

Да самых зор тутэйшая “Знаходка”
Паслала песню продкаў родных ніў.
Свяціла сонца радасна, зіхотка –
Ніхто бяды тут больш краю не чыніў.

І ў першы раз з нябёс царкоўным звонам
Наперакор усім ліхім вятрам
У новы гарадок з зямным паклонам
Паклікаў сейбітаў духоўны храм.




21 красавіка 2010 года  Микола Панасюк