googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Адкрыў у космас шлях Гагарын

Поиск по этому блогу

четверг, 11 февраля 2016 г.

Адкрыў у космас шлях Гагарын





Адкрыў у космас шлях Гагарын

Адкрыў у космас шлях Гагарын
Адным вітком вакол Зямлі,
І стэп са спёкаю выгарын
Узняў да зорак караблі.

Пад імі новая эпоха
Вітала нас з арбіт ужо.
Казалі, гэта дар ад Бога,
Не верыў хтось, пытаў: - Няўжо?

Наш Юрый сонечнай усмешкай
Святло да зор высокіх слаў,
І сам у вечнае бязмежжа
Гарачым сэрцам след праклаў.

А ўслед за ім Клімук з Прыбужжа
Вітаў з арбіты землякоў:
Трымаўся там, між зор, ён мужна
Без роднай хаты, васількоў…


Яны ж раднейшымі шчэ сталі,
Калі вярнуўся ў рай зямны
З ранейшым позіркам праталін,
З пяшчотным досвіткам вясны.


24 студзеня 2012 года