googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Касманаўту Алегу Навіцкаму прысвячаецца

Поиск по этому блогу

четверг, 11 февраля 2016 г.

Касманаўту Алегу Навіцкаму прысвячаецца



Уладзімір Сітуха

Касманаўту Алегу Навіцкаму прысвячаецца

***

А над Чэрвенем кружыцца снег,
Смех лунае шчаслівы дзіцячы:
Прывітанне Навіцкі Алег
Ім даслаў. Пажадаў ім удачы.

Пажадаў вынаходцтваў. Дабра.
Каб збылося любое жаданне…
Акрылённасці дзіўнай пара,
Нават з Космасу шлюць прывітанне.

У прастору задорны мчыць смех –
Ён адказ і дзяцей, і дарослых…
Капяжы зазвінелі са стрэх
Песняй дзіўнай, шчымлівай, узнёслай.

Ён узняўся! Адужаў! Сумеў!
Ён сябе і Радзіму праславіў!
І мацнее над Чэрвенем спеў
Аб жаданым з Навіцкім спатканні.

4.03.2013г.



***
Плыве Зямля між зор у Вечнасць –
У свет Галактык і бяздоння.
У космас кліча новы век нас
З зямных дарог, лугоў раздолля.

А нам радней Зямлі апора –
У лесе грыб, між дрэў прасека,
Сухім трымалі продкі порах,
А зерне жыта у засеках…


БЕРАЖЫЦЕ ПЛАНЕТУ ЗЯМЛЯ,
ЯК СВОЙ УЛАСНЫ ДОМ!