googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Вайна забрала землякоў…

Поиск по этому блогу

четверг, 11 февраля 2016 г.

Вайна забрала землякоў…




      Герою Беларусі, ураджэнцу вёскі Казлы Пружанскага раёна
Пятру Пракаповічу, прысвячаецца. 17 ліпеня 1942 года 182 яе мірныя жыхары за сувязь з партызанамі былі расстраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі, а старэйшы сын аднаго з вяскоўцаў, цяпер вядомы дзяржаўны дзеяч шмат зрабіў для адраджэння тутэйшых вёсак, Рэспублікі Беларусь, адсвяткаваў сваё 70-годдзе з дня нараджэння.

Вайна забрала землякоў…

Як страшны сон: за вёску ў роў
Гнаў лёс аратых ды сірот,
Пад кулі мірных жыхароў –
Трывалы ўвесь сялянскі род.

Згаралі вёскі аж да тла –
Чужынец зло агнём чыніў:
Магілы побач спраўна клаў
Між родных хат і спелых ніў.

Бярозы чахлі, баравік
Шукаў ад спёкі халадок,
Для труны апошні цвік
Хаваў знясілены дзядок.

І ў гэты міг як летні гром –
На ўсю акругу немаўля!
Назвалі хлопчыка Пятром –
Прыдбала сейбіта зямля.

Хадзіў у школу, як усе,
Закончыў потым інстытут.
Бярозы ў ранішняй красе
Яго чакалі там і тут…

Сказаў аднойчы: “Родны край
Адновім дружнай грамадой.
У кожнай вёсцы будзе рай
З крынічнай лекавай вадой”

Як мудры творца-будаўнік,
Людзей пад новы дах збіраў,
Ні разу ў роспачы не знік –
Гарэў агнём агульных спраў.

І вёскі ўтульныя ў адказ
Аратых грэюць з земляком.
І сёння ў гурт збіраюць нас
На святы з юным гарадком…

Квітнеюць родныя Казлы –
Бярэ рэспубліка разгон,
Прылётам радуюць буслы,
Трапеча ў памяці агонь…

Ніводнай вёсачкі ушчэнт
Не знішчыць больш чужы маньяк,
Бо сёння з намі Прэзідэнт,
А побач наш Герой-зямляк!

18 – 19 жніўня 2012 года

У зорным гарадку, 1996.
Квітней, сялянская сядзіба!

У Камароўскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна Пётр ПРАКАПОВІЧ вучыўся разам з будучым лётчыкам-касманаўтам Пятром Клімуком: старанныя ў вучобе хлопцы сядзелі за адной партай!

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра ЛУКАШЭНКІ – Герой Беларусі Пётр ПРАКАПОВІЧ (крайні справа) – разам са сваім сябрам дзяцінства ў роднай школе з нагоды яго 70-годдзя з дня нараджэння, 13 ліпеня 2012г.


НА ВОЗРОЖДЕННОЙ ЗЕМЛЕ

Совсем не случайно в новом ХХІ веке в этом уникальном уголке молодого государства было создано ОАО «Возрождение».

Руководит сельхозпредприятием директор
Владимир Михайлович БОНДАРЕНКО