googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: ВЫДАННЕ, ЗАПАТРАБАВАНАЕ ЖЫЦЦЁМ

Поиск по этому блогу

четверг, 1 марта 2018 г.

ВЫДАННЕ, ЗАПАТРАБАВАНАЕ ЖЫЦЦЁМ



Перад вамі, дарагія чытачы, – унікальнае па плане і змесце навукова-папулярнае выданне, у якім сабраны не толькі творчыя біяграфіі і падрабязныя бібліяграфічныя звесткі ўсіх сяброў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, але і даецца поўны пералік калектыўных зборнікаў кожнага пісьменніка на дадзены час, шырокі спектр іх публіцыстычных, крытычных, літаратурна-навуковых твораў: артыкулаў, манаграфій, рэцэнзій, апублікаваных у беларускіх і замежных выданнях. У біябібліяграфічны даведнік уключаны таксама спісы водгукаў-характарыстык, напісаныя крытыкамі і літаратуразнаўцамі,  на  творы берасцейскіх пісьменнікаў.
       Час даўно патрабаваў ад нас гэтага інфармацыйна-літаратурнага выдання. Але складанасць задачы заключалася ў тым, што ніхто з нас не ведаў і нават не ўяўляў, як гэту інфармацыю сабраць, з чаго пачаць, як сістэматызаваць. Трэба было знайсці таго, хто возьмецца за гэтую аб’ёмістую і скрупулёзную справу. Аднак, як кажуць мудрыя людзі, працу варта распачаць, а Бог падкажа і дапаможа давесці яе да лагічнага канца… І сапраўды, дзякуючы руплівай стараннасці адказных асобаў, пастаўленая задача за паўгода была паспяхова вырашана.
        Цяпер чытачы будуць ведаць значна больш пра творчыя здабыткі і літаратурныя дасягненні нашых пісьменнікаў, якія  ў сваёй творчасці адлюстроўваюць жыццё нашага народа, развіваюць і зберагаюць нацыянальную духоўнасць, мову, літаратуру, культуру, гісторыю рэгіёна, фарміруюць ідэалогію нашай дзяржавы. 
         Смела можна сказаць, што дадзенае выданне будзе шырока запатрабавана як навукоўцамі, так і кіраўніцтвам Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, яго сябрамі-літаратарамі, работнікамі культурных устаноў, бібліятэчных сістэм, школьнікамі, студэнтамі, настаўнікамі, выкладчыкамі, самым шырокім колам карыстальнікаў.  
    Надзея Парчук,
 укладальнік і рэдактар выдання
                                                                                                                    



Надежда Парчук за работой



В ТЕМУ

Можно только порадоваться творческой инициативе, которую Надежда Николаевна Парчук проявила по изданию библиографического справочника еще в прошлом году. Сразу же, вслед за ее инициативой, последовала повседневная работа над ним, бывало даже бессоными ночами. В этом, несомненно, вы убедитесь, когда будете держать в руках впервые изданный справочник. Пока же хочется высказать нашему коллеге по перу искреннюю благодарность за то, что это издание, наконец-то, увидело свет, попало в руки тех, с кем Надежда Николаевна работала с первой буквы до последней точки перед сдачей рукописи в типографию. Спасибо, еще раз СПАСИБО, за ваш энтузиазм, уважаемая Надежда Николаевна!
Кстати, это издание уже сегодня, 2 марта, увидели участники XXV Минской международной выставки-ярмарки “Беларусь – развернутая книга: слово, содружество без границ” В ДОБРЫЙ ПУТЬ, дорогие друзья!

Светлана РУМЯНЦЕВА