googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Віншуем з Днём нараджэння!

Поиск по этому блогу

пятница, 9 марта 2018 г.

Віншуем з Днём нараджэння!




 


Нашаму таленавітаму брэсцкаму паэту, слыннаму пісьменніку-дакументалісту Міколе Панасюку ад імя ўсяго Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шлем шчырые віншаванне з Днём нараджэння і выказваем сардэчнае прызнанне і ўдзячнасць за яго вернае служэнне выбранай справе: працы ў журналістыцы, літаратуры на карысць Радзіме, народу, роднай мове.
Зычым бездакорнага здароўя, актыўнага даўгалецця, Божай падтрымкі на кожным кроку! А яшчэ – вясновага настрою, прамяністага сонца, узнёслага натхнення і новых творчых перамог на літаратурнай ніве!

Таццяна Дземідовіч,
старшыня Брэсцкага аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі





Да Дня нараджэння слаўнага
сына і песняра беларускага народа,
слыннага паэта-берасцейца,
шаноўнага Міколы Панасюка  
   

         З ідэяй міру і дабра

Як толькі збегла прэч зіма
І ў небе сонца ажыло,
Яго шчаслівая вясна
Прынесла ў роднае сяло.

Гасподзь з блакітнай вышыні
Той, сакавіцкаю парой,
Паслаў дзіцятку дабрыні,
Благаславіў святой зарой.

І творчым дарам надзяліў,
Каб родны кут і край апеў, 
Каб так Айчыну палюбіў,
Што разлюбіць ужо не смеў.

Ды люд не знаў, што немаўля –
Як падрасце, як прыйдзе час –
Натхніць бацькоўская зямля,
Пакліча зваблівы Парнас.
       
І ўжо адтуль, бы рупар той,
З ідэяй міру і дабра
На мове матчынай жывой
У неба вымаліць святла.

Напіша стосы добрых кніг
Пра чалавечае жыццё,
Аб сіле духу, дабрыні
Распавядае з пачуццём.

Сваё Палессе апяе
І роду любасны выток,
Які й цяпер сіл надае,
Гукае ў бацькавы куток.

Сардэчнай ласкі да людзей       
Ён ад бацькоў сабе прыдбаў                        
І, як сапраўдны дабрадзей,   
З усёй душой зашчыраваў…

Ён і цяпер такі ж, як быў, –
Спагадны, чулы да людзей,  
Душы багацце не згубіў,
Яно за ім услед ідзе.
   
І мары мкнуцца да нябёс –
Туды, дзе рдзееца зара…
Няхай спрыяльным будзе лёс
Паэта, творцы, песняра!

Надзея ПАРЧУК 


 
Да усіх пажаданняў далучаецца і найлепшы 

сябар Аляксей Скакун, які кожны год 

з самай раніцы тэлефануе першым.