googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: На конкурс “Сельской газеты” “Радок пра родны куток”

Поиск по этому блогу

пятница, 2 марта 2018 г.

На конкурс “Сельской газеты” “Радок пра родны куток”



Кут ля Ясельды-ракі

Памяці Яўгеніі Янішчыц.
Пэўны час, пачынаючы з 1976 года, вядомая беларуская паэтэса працавала літкансультантам “Сельской газеты”



Год далёкі, сорак восьмы…
Вёска Рудка, немаўля,
Любай Жэняй тую восень
Вітала родная зямля.

Побач Ясельда світаннем
Чары зычыла найперш,
Iх трымала яна ў тайне,
Як і першы школьны верш.

Вершам гучным над Палессем
Голас Жэнін загучаў,
Каханнем чыстым, болем, песняй
Крануў “На беразе Пляча”*.

Кладка хісткая ад дома
Крылы птушкі зберагла,
Толькі ёй адной вядома
Вартасць моцнага крыла.

Талент шчодра яе песціў
Кут ля Ясельды-ракі…
Святам светлым напрадвесні
Яе віталі землякі.

Стала “Сельская газета”
Стартам новым для радка.
Тут вядомая паэтка
Знайшла свой верш для жаўрука…

Пяром барозны клала Жэня,
Што верш, што колас – заадно.
Паэтаў здольных нараджэнне
Яна вітала ўжо даўно…

Агарнуў Палессе смутак –
Упала ластаўка з гнязда.
Ніхто не ведаў, а чаму так
Да нас скацілася бяда.

Ды памяць наша ёй удзячна,
Жыве паэтка сярод нас.
Зямля і неба – самы значны
Наш шлях на сонечны Парнас.


Мікола ПАНАСЮК
г. Брэст
2 сакавіка 2018 г.





_______________________________
* ”На беразе пляча” – адзін з паэтычных зборнікаў Яўгеніі Янішчыц, выдадзены ў 1980 годзе.