googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Мудрое слово о книге

Поиск по этому блогу

среда, 10 января 2018 г.

Мудрое слово о книге

Еще французский писатель Денни Дидро (1713-1784) сказал: «Люди перестают мыслить, когда перестают читать». Цель познания окружающего нас мира он видел в возвышении человека над силами природы. А что в разные времена говорили о книге другие мыслители? Давайте их послушаем вместе.

БОГ ДЛЯ НИХ – НАВСЕГДА!

Прославим поэтов, у которых бог – красиво сказанное, бесстрашное слово правды, вот кто для них – навсегда! 

М. Горький

Незаменимым источником знаний и неисчерпаемым источником твоего духовного богатства является книга. Создавай свою библиотечку. Умей не только читать, но и перечитывать. Чтение – это труд, творчество, самовоспитание твоих духовных сил, воли.

В.В. Сухомлинский

Книга – это духовное завещание одного поколения другому, совет умирающего старца юноше, начинающему жить, приказ, передаваемый часовым, отправляющимся на отдых, часовому, вступающему на его место.

А.И. Герцен

Несомненный признак всякой хорошей книги это тот, что она нравится тем больше, чем человек становится старше.
В. Либкнехт



Укладальнікам 4 томніка
“Яўгенія ЯНIШЧЫЦ.
Творы,  жыццяпіс, каментарыі”
Тамары Аўсяннікавай і Святлане Калядка


Паважаная Тамара Пятроўна!

З Новым годам Вас, з Нараджэннем Божым і з Калядамі таксама! Моцнага Вам здароўя, дабра і поспехаў у жыцці і ў твочасці на доўгія і шчаслівыя гады!
Звяртаецца да Вас Надзея Парчук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Я родам з Піншчыны, як і Яўгенія Янішчыц. Толькі з вёскі Ладараж.
Да Жэнінага 60-годдзя я прысвяціла верш “Памяць”, які ўвайшоў у мой зборнік “Зарунее жыта зноў”, а да новага юбілею пастаралася напісаць больш аб’ёмна. Па прапанове Міколы Панасюка дый Антаніны Паўлаўны Сідарук дасылаю напісаныя радкі Вам з надзеяй, што хоць які-небудзь верш Вы ўключыце ў чарговы Том Жэніных творчых прац і прысвячэнняў у яе гонар.  Маеце права горшую страфу выкінуць.
Вось мае вершы:


Родны край не забывае…    

Памяці Я. Янішчыц

Жэня, Жэнечка, Паэтка,
Як цябе нам не хапае!..
Галасок твой, талент рэдкі
Родны край не забывае.          

Як жа ты пісала шчыра,
Як жа ты тварыла годна –
І пра ў небе весні вырай,
І пра свой куточак родны!

Як жа думала ты ясна,
Як жа марыла высока
Аб любові непагаснай,
Што даруецца ад Бога!

Як жа ты сяброў здзіўляла
Утрапёнасцю славеснай,     
Дабрынёю сагравала 
І зажуранаю песняй!

Ты і зараз нас кранаеш     
Сваёй творчасцю і лёсам,
Хоць між зоркамі лунаеш  
У спагадлівых нябёсах…        

Як жа ты жыццё любіла,
Як красу ты адчувала!
Дык якая ж злая сіла
Твае мары абарвала?..

Ах пяшчотная чулліўка,
Хоць табе й спакойна ў высях,
Толькі ж луг твой, рэчка, ніўка –
Як сіроты засталіся.

        Жэня, Жэнечка, Паэтка,
        Як цябе нам не хапае!..
        Край сумуе, бор, палеткі,
        Што цябе нідзе нямае…

        Ох, нямае дый не будзе,
        І пара ўжо нам змірыцца…
        Толькі ж вечна будуць людзі
        Тваім імем ганарыцца.        

        Усявышні не асудзіць         
        Цябе, родная сястрыца,      
        І ніколі не забудзе
        Любы край твой і сталіца.

  Летуценніца

        Летуценніца, Паэтка,
        Ты заўжды жывеш між нас.
        Твор душы тваёй, бы кветку,
        Успрымаем кожны раз.

        І як толькі дакранемся
        Да паэзіі тваёй –
        Нібы слодычы нап’емся
        Дабрадатнаю парой.    

        Што ні зборнік – то скарбонка
        Ці куфэрак распісны,
        І ад кожнае старонкі
        Вее подыхам вясны.
               
        Твае “Снежныя грамніцы”
        Да глыбінь хвалююць нас,
        Нібы подых навальніцы
        Ў крыгалом, бурлівы час. 

Як бярэм у рукі кнігу 
Пра любоў і пра жальбу –
Замірае сэрца сціху,
Патанаючы ў журбу.

І тады душы ад болю –
Ні ўдыхнуць, ні выдыхнуць,
Рвецца птушкаю на волю,
Так і хоча выпырхнуць.

Колькі ж мудрага стварыла
За кароткае жыццё!
Свет апела – не забыла –
Ад ракеты да красён.
            
…Як жыла, так і пісала
Ў калаўроце віражу.
Нават смела прадказала
Ту, растайную мяжу,

За якой жыццё знікае,
Рвецца тоненькая ніць,
І душа навек злятае
Да свяшчэнных таямніц.

Эх, як рана, як заўчасна
Адляцела ты ад нас!..     
Дзесь сумоціцца няшчасны    
         Твой на выгане Пегас.

Ну а ты ў нябёсах ясных
Апяваеш іншасвет…
Ды глядзіць на нас прыязна
         Твой задумлівы партрэт.


        Памяць

        Там, дзе праплывае
        Ясельда-рака,
        Трыснягі гайдае
        Ціхая лука –
        Каля вёскі Рудкі
        З водарам лясным
        Песцяць незабудкі
        Жэніныя сны.          

        І жытнёвы колас,            
        Спелы, залаты,                        
        Помніць мілы голас
        Жэнін праз гады,                    
        Шэпча ветру словы –
        Чуюцца радкі:
        “Беларускай мове
        Тут гучаць вякі!..”
                                            Надзея Парчук


ЧИТАЙТЕ
новый сборник поэзии
Надежды Парчук
«Святло няскоранай душы»
г. Брест, «Альтернатива», 2017