googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: С Рождеством Христовым

Поиск по этому блогу

суббота, 6 января 2018 г.

С Рождеством Христовым



З надыходзячым годам Новым
Я вітаю сягоння вас!
Найвялікшае вам Любові −
Менавіта яе якраз!

Хай удалеч імчыць дарога
На здзіўленне − усім вятрам,
Шчасця кожнаму з вас зямнога
І Гасподняе ласкі вам!

Цеплыні вам, святла ў хаты,
А тым больш − у зімовы час.
А яшчэ вас − з Гасподнім святам, 
З Нараджэннем Хрыстовым вас!

І са шчодраю Калядою,
З дабрадушшам яе святым!
Хай гарыць над усёй Зямлёю
Сонца роднае ўсім жывым!..

Надзея Парчук

АД ВЫДАВЕЦТВА



Кніга з аўтографам

«Пётр КЛIМУК: жыццё і подзвіг касманаўта” – для вас, выпускнікі сярэдніх школ.
Наш паштовы адрас: 224010, г. Брэст, а/я 8. “Наша кніга”