googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Яблынька ад Аляксея Скакуна

Поиск по этому блогу

суббота, 21 мая 2016 г.

Яблынька ад Аляксея Скакуна



У хаце бацькавай з акна,
Нібы бальзам для сэрца, − сад.
Тут шэпча дрэўца Скакуна:
“Гадоў не вернем мы назад”.

Паўвека нашай дружбе ўжо,
Аб чым напомніў юбілей.
Скажы, старэем мы няўжо,
Бо шмат дарог у нас, але…

Няхай да яблынькі яшчэ
Адна вядзе ад тых дарог,
На сэрцы стане нам лягчэй,
Бо побач родны наш парог.

Як сад вясною зацвіце,
Нагода будзе для сустрэч,
Ад дрэўца знікне нават цень,
Каб нас пад яблынькай сагрэць.

Бо добра тут мне з Васілём,
Шануе брат бацькоўскі кут.
Ніколі не баяўся ён
Маланак, ліўняў ды пакут.

Кілішак з праўнукам гатоў
Падняць пад яблынькай заўжды –
За наш імпэт да ста гадоў –
Без кія, жалю ды бяды!

________________________________
*У першы дзень вясны – 1 сакавіка 2016 года старшыня СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна адзначыў свой 70-гадовы юбілей. З гэтай нагоды і напісаны верш, прысвечаны Аляксею Сцяпанавічу Скакуну – аксакалу аграпрамысловага комплексу нашай краіны. З яго дапамогай на бацькаўскай сядзібе у вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна пасаджана маладая яблынька, прывезеная з садка імя лётчыка-касманаўта СССР Пятра Клімука, які ўдзельнічаў у святочных урачыстасцях з нагоды дня нараджэння. А вось на здымку ўнізе вы бачыце гаспадара гэтай жа сядзібы “Буслёнкаў Парнас” – майго брата Васіля, які побач з  дрэўцам  восенню мінулага года пасеяў азімае жыта. Здымак зроблены 16 мая 2016 года.