Прысвячаецца кіраўніку фермерскай
(сялянскай) гаспадаркі “Александрыя” вёскі Маралёўка Горацкага раёна, члену Саюза
фермераў Магілёўскай вобласці РУБЦУ Рыгору Міхайлавічу, ураджэнцу вёскі Галоўчыцы
Драгічынскага раёна.
Старшеклассник Головчицкой средней школы
Григорий РУБЕЦ
на строительстве зерносклада
в д. Каменка Белинского района
Пензенской области (Россия)
Григорий РУБЕЦ
на строительстве зерносклада
в д. Каменка Белинского района
Пензенской области (Россия)
Вот что осталось от хутора,
на котором родился будущий герой поэмы
на котором родился будущий герой поэмы
Пасля вайны зрадніў нас хутар,
Стаялі хаты між балот,
Туман даверліва іх хутаў,
I клікаў ранкам першы лёд.
Улетку шчыра сябравалі,
Яднаў між траў нас гурт кароў.
На той з дзяцінства чыстай хвалі
Плылі мы ў лона хутароў.
Хадзілі ў школу мы з Рыгорам
Пад гоман белых завірух,
Жылі не ведаючы гора,
Як што зрабіць – заўсёды ўдвух.
Дый конь не быў для нас абузай,
З бацькамі спраўна клалі стог,
Вітаў нас кожным летам бусел
Для шчасця, радасці бярог.
Яно ж не крыўдзіла Рыгора:
Закончыў школу, інстытут.
Узяў зямлю паблізу Горак,
Знайшоў сваю Таццяну тут.
Куточак любы – Маралёўка,
Такога больш няма нідзе,
Штогод вясной бусліны клёкат
У поле клікаў з хат людзей.
Не знала ніва недародаў –
Дажджоў хапала ды цяпла,
Адсюль яго Таццяна родам –
У горад з любым не ўцякла…
На ферме жонка – аператар,
Хапае клопатаў штодня.
У вёсцы кожны тут араты,
Таму й жаданая радня.
Усе іх дзеткі – нібы кветкі,
Бацькам пашана і хвала.
Зайздросцяць нават ім суседкі –
Такога б шчасця каваля!..
Рыгор Рубец каваць умее –
Каваў падковы яшчэ дзед.
Дзед не блукаў між верб пад
хмелем,
На полі, лузе – анідзе.
Так роднай стала Маралёўка,
А потым – Горацкі раён.
Глядзеў наперад ён далёка,
Зусім не меціўшы на трон.
Вясна паклікала ў барозны,
Бо ён – сапраўдны гаспадар.
Бывае фермераў шмат розных,
Не кожны ж мае Божы дар.
Зямлі – гектараў аж за трыста,
Нібы чарот тут збажына.
Свае ў Рыгора трактарысты,
Нібыта блізкая радня.
Свае каровы ды авечкі,
Прыбытак важкі для зарплат.
На свята – песні ў доме, свечкі,
Бо тут у кожнай справе лад.
У вёсцы гэта ўжо не тайна:
Прайшоў Сяргей Афганістан –
Пагоны ў сына капітана,
А курс – далёкі акіян…
О, як чакае маці сына,
Далёка ён ад родных ніў:
“Прыедзе можа ў адпачынак,
Да іх паскача на кані?..”
Пакуль жа кот мурлыча ў хаце,
Здаўна – жаданы паштальён…
Тут шчасце кожнага – багацце
Пад мірным небам нашых дзён.
Сяброў у фермера нямала:
З Аўсянкі – Саша Каршукоў,
Зямля абодвух затрымала
У вёсцы з песняй жаўрукоў…
З палетка Iгар Салдаценка
Збірае шчодры намалот,
З яго рукамі ды засценкам
Жыць можна ў шчасці, без нягод.
Жыты, што побач з рэчкай Проняй,
Мацуюць сілай родны кут,
Аб добрым людзі тут гамоняць,
Жывуць шчасліва, без пакут.
Ды й пад сонейкам Палесся
Жаданы ў вёсцы наш Рыгор,
Аб ім вось гэта наша песня
Ляціць вышэй Каўказкіх гор.
Палескі край ім ганарыцца,
З Галоўчыц – фермеру паклон.
Стваральнай справы верны рыцар
Забраў удачу у палон.
Цябе чакаюць сенажаці,
З маленства верныя сябры.
З сям ёю разам прыязджайце
У вёску з гоманам вярбы.
Шумяць-гамоняць тут вярбіны
Ды сонца шчодра лье цяпло,
Да скону веку не загіне
Надзея чыстая й дабро.
− Унукаў трохі пахвалі ты,
Бо іх сямёра ў нас ужо:
Старэйшы Саша, а Мікіта
Да класа сёмага дайшоў…
Казаў Рыгор мне так нядаўна
Ды сам унукаў пахваліў:
Старанны надта хлопчык Данік,
Зямны паклон яму ад ніў…
Ужо цяпер за руль камбайна
Сядае ўлетку з дзедам ён,
Працуе хлопчык шчыра, дбайна –
Надзейны ў справах кампаньён!
Не сумна дзеду з Радзівонам,
Багдан памножыў іхні род,
Шчаслівы ён з дзіцячым звонам –
Не будзе ў хатах недарод.
Карына, Ксеня ды Маруся,
Нібыта кветачкі яго.
− Я імі ўсімі ганаруся, −
Не тоіць думак дзед Рыгор.
На дзіва рэдкія імёны
Для ўнукаў ён сваіх шукаў,
З дзяцінства ўсюды неўгамонны,
У справах – лёгкая рука…
Дарогу ў бок шашы да Горак
Паклаў Рыгор Рубец у дар.
Хвала яму, вялікі гонар –
На ўсю акругу гаспадар!
Няхай дарог тых будзе многа,
Бягуць яны ўсе праз вякі:
Жадаюць шчасцейка зямнога
Ад ніў тутэйшых землякі.
Няма замінак для Рыгора,
Бо ён сапраўдны беларус.
Гатоў варочаць нават горы,
У багне клопатаў не груз.
Ды спёка тут мінулым летам
Лягла на фермерскі прастор,
Гарэла жыта – над палеткам
Убачыў дым здалёк Рыгор.*
Агнём іскрынка паскакала
Па важкіх спелых каласках,
Пажар тушылі ўсім кагалам
На роўным полі ды ў лясках.
З усіх бакоў цягнула гарам,
Прасіла літасці зямля,
Спякота, нібыта ў Сахары,
На родны кут агнём лягла.
Мінула лета без дажджынкі,
Якія страты ды цяжар…
У першы раз тут на дажынкі
Замест людзей прыйшоў пажар.
Вайна згадалася Рыгору,
Iмёны блізкіх землякоў,
Хапіла ўсім патроху гора,
Нібы вада, лілася кроў.
Гарэлі жыта, нашы хаты,
А попел сыпаўся на дол.
Ніхто – ні бедны, ні багаты –
Не сеў на свята больш за стол…
Ажно паўтысячы вяскоўцаў
На фронт забрала з хат вайна.
З тутэйшых вёсак дужых хлопцаў
Штогод чакала баразна.
Так многіх з іх Рыгор з Галоўчыц
На мірным полі падмяніў.
Цяпер зямляк – нібыта лоўчы
У кожнай справе ў лоне ніў.
Ды сэрца ныла вострым болем,
Сляза скацілася на твар,
Загойваў раны тым жа полем –
Зялёнай рунню гаспадар.
Разважыў ён, што хутка восень
На родны кут дажджом дыхне,
Зноў рунь на полі сілу возьме,
Пачуцці светлыя кране…
Бо так хацелася ўраджаем
Дагнаць самога Скакуна:
“Яму здароўя мы жадаем,
А сонца – з кожнага акна”.
Такога шчырага прызнання
Ніхто ад фермераў не слаў,
Рыгор жа нівы ураджайнай
Жадаў пад крыламі бусла.
Буслы над полем – шчасце ў доме,
Прыбаўка ў хатах немаўлят,
Здаўна аб гэтым нам вядома,
Трымаўся б толькі ў сем ях лад.
Цяпер ужо “Александрыя”
Сваіх гадуе Скакуноў,
Ад бед усіх няхай Бог крые –
Ад граду, спёкі, перуноў…
Яго зямелька прыласкала,
Шмат аддаў ён узамен,
Так стаў вясковым аксакалам
Рыгор на стрыжні перамен.
− Жывем, працуем з Лукашэнкам,
Аддаў свой голас за яго,
Нам добра з нашым Прэзідэнтам,
Хапае шчасцейка свайго…
Такая думка ў ветэрана,
Такі для моладзі наказ:
− Хай будзе мірным кожны ранак,
Зямелька родная – для нас!
Бо імя бацькі Беларусі
Тут носіць фермерскі “калгас”.
За справы смела я бяруся.
Яшчэ агеньчык не пагас…
А мудрых слоў – нібы зярнятак,
Хапае спраў аж да зімы,
Тут мае кожны свой занятак,
А калі РАЗАМ – сіла мы!
Ветераны
Великой Отечественной войны
д. Головчицы – наши самые уважаемые земляки
д. Головчицы – наши самые уважаемые земляки
Школьные друзья
Григорий РУБЕЦ и Микола ПАНАСЮК
на берегу Днепровско-Бугского канала
в Дрогичинском районе
Григорий РУБЕЦ и Микола ПАНАСЮК
на берегу Днепровско-Бугского канала
в Дрогичинском районе
_____________________________________________________
*У выніку стыхійнага
бедства згарэла каля 70 гектараў амаль спелай збажыны, у выніку чаго
сялянска-фермерскай гаспадарцы “Александрыя” былі нанесены значныя страты. З
дапамогай дзяржавы, саміх фермераў яны часткова кампенсаваліся ўжо да пачатку азімай сяўбы.
Асабліва настойліва
давялося папрацаваць у 2015 годзе і самім земляробам з невялічкай вёскі
Маралёўка Горацкага раёна. Фермерскай гаспадаркай з гэтай нагоды зацікавіўся
сам старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага Саюза Аляксей Скакун, які вось
ужо больш 30 гадоў працуе кіраўніком СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна.