googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Надзея ПАРЧУК

Поиск по этому блогу

четверг, 2 ноября 2017 г.

Надзея ПАРЧУК







Вітаў з арбіты родны край

Пятру Клімуку 

У Беларусі вёска ёсць –
Завецца Камароўка.
Жыхар яе – Сусвету госць,  
Дык пра яго й прамоўка.

Жыў-быў у вёсачцы хлапчук –
Звычайны, бы ўсе дзеці,
З прыгожым прозвішчам Клімук,
З цудоўным імем Пеця.

І мара ў Петрыка была –
Стаць лётчыкам крылатым
Ды ўзляцець вышэй бусла,
Які кружыў над хатай.

Пакуль хлапчына падрастаў,
Пакуль вучыўся ў школе –
Высокай мары не губляў
Ні ў снах, ні ўдзень – ніколі.

Час марна траціць не хацеў…
І вось пара прыспела –
Арліных крыл сабе займеў
І ўвысь рвануўся смела.

І шлях яго зазіхацеў
Стазорнай пазалотай,
Бо дабівацца ўсяго ўмеў
З вялікаю ахвотай.

Да зорак вырвацца жадаў
І ў поспех моцна верыў,
Ды так, што лёс паспачуваў, –
Адкрыў у космас дзверы.

Адтуль вітаў лугі, бары,
Прыбужжам любаваўся,
З бязмежным небам гаварыў
І – на Зямлю вяртаўся.

Ды не адзін раз, ажно тры
Ў Сусвет насілі крылы,
Але матулін дом стары
Вяртаў яго ў кут мілы.

Хоць прыцяжэнне ўсёй Зямлі
Адольваць навучыўся,
Ды вёска, дзе бацькі жылі,
Заўжды радней за высі.










_______________________________
*
Пётр КЛIМУК. Жыццё і подзвіг касманаўта. Мінск. Выд. “Адукацыя і выхаванне”, 2017 – 200 стар.: іл. Серыя “Асобы”