googlee76da6385aa73571.html Беларусь в стихах . Полесье - край родной .: Памяці Яўгеніі Янішчыц

Поиск по этому блогу

четверг, 23 ноября 2017 г.

Памяці Яўгеніі Янішчыц



Пішу свой верш да юбілею,
Твой голас просіцца ў радкі.
А кожны верш для нас святлее,
Звініць ля Ясельды − ракі.

Ягоны звон пранік да сэрца,
Вяртае ў вёску успамін,
Твой кожны ліст, нібы сустрэча,
Збліжаў без сцежак, каляін.

Аб дружбе школьнай паштальёны
Хіба што ведалі тады,
Тым дыялог наш быў каштоўны
На ўсе юначыя гады.

Ды ластаўкай над родным краем
Ты крылы ўскінула пасля…
Твой скарб у сэрцы мы збіраем
Пад спеў чароўнага вясла.
Мікола ПАНАСЮК

______________________________________
*Зараз рыхтуецца да друку другі том выдання твораў Яўгеніі Янішчыц “Творы. Жыццяпіс. Каментарыі”.